Грамадства

Церцель распавёў пра тры вядомыя спецслужбам сцэнары па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне 25-27 сакавіка

Кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў, што спецслужбам дакладна вядома: 25-27 сакавіка будуць зробленыя спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне. Ён таксама заявіў, што спецслужбам вядома аб трох магчымых сцэнарах развіцця сітуацыі. Нагадаем, 9 сакавіка Іван Церцель быў з дакладам у Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Tut.by.

— Сцэнар распрацоўваецца за мяжой. Датычныя тыя асобы, якія ў свой час пакінулі нашу краіну. Ён прадугледжвае, што крайнімі па гэтым сцэнары будуць вядомыя ў апазіцыі асобы: Кастусёў, Губарэвіч і некаторыя іншыя, а таксама так званыя каардынатары дамавых чатаў. Прадугледжваецца, што арганізатары атрымаюць асноўныя фінансавыя дывідэнды, а тыя асобы, якія распачнуць спробу афіцыйнай арганізацыі мерапрыемства, пасля будуць адказваць за вывад людзей на несанкцыянаваную частку мерапрыемства на вуліцах з элементамі правакацый, магчымымі пацярпелымі з ліку простых грамадзян і нейкімі надзвычайнымі сітуацыямі.

Паводле яго слоў, адзін са сцэнарыяў прадугледжвае падачу афіцыйнай заяўкі на правядзенне мерапрыемства 25 сакавіка, збор людзей на плошчы Якуба Коласа, марш да Тэатра оперы і балета, затым — некантралюемы выхад людзей «па закліку вядомых тэлеграм-каналаў», сутыкненне з праваахоўнікамі, магчыма, больш жорсткія сцэнары з удзелам трэціх асоб і з нанясеннем калецтваў людзям.

Другі сцэнар прадугледжвае падачу па заяўным прынцыпе заяўкі на правядзенне афіцыйных мерапрыемстваў у раёне плошчы Бангалор з наступным вывадам людзей на акцыю з эмацыйным падагрэвам у цэнтральныя раёны горада, з правакаваннем дзеянняў праваахоўных органаў, — распавёў Церцель.

Трэці сцэнар, паводле яго слоў, распрацаваны на выпадак адсутнасці дазволу на заяўку: прадугледжваецца «адсочванне сітуацыі, інфармацыйная маніпуляцыя, арыентаванне на дамавыя чаты, на каардынатараў з наступным заклікам іх на акцыі са сутыкненнем з праваахоўнікамі ў цэнтры горада».

— Чакаецца, што правакацыі будуць, магчыма, з боку трэціх асоб, што пацягне негатыўныя наступствы, і на гэтым фоне ўдасца апраўдаць тыя сродкі, якія ў гэта ўкладзеныя, і справакаваць далейшае абвастрэнне сітуацыі.

Церцель адзначыў: у КДБ ведаюць, хто гэта плануе за мяжой, якія менавіта планы, каналы паступлення сродкаў, выканаўцаў на тэрыторыі Беларусі. Паводле яго слоў, сілавікі будуць дзейнічаць жорстка, у адпаведнасці з заканадаўствам. Церцель папрасіў грамадзян не паддавацца на правакацыі.

Кіраўнік КДБ заявіў, што за мяжой «склалася некалькі палітэмігранцкіх падрыўных цэнтраў, у якіх на ўтрыманні замежных спецслужбаў знаходзяцца так званыя ўцекачы, а асноўная плынь сродкаў накіроўваецца на дэстабілізацыю сітуацыі менавіта ў гэты перыяд».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што падзеж жывёлы ў Беларусі дасягнуў «гістарычнага максімуму»16

«Стрэл у спіну». Расія абвінаваціла Сербію ў пастаўцы боепрыпасаў Украіне1

У Парк высокіх тэхналогій прызначылі новага дырэктара1

Адышка ў Лукашэнкі цяпер ужо і калі ён гаворыць седзячы ВІДЭАФАКТ10

Матч футбольнай зборнай з-за кепскага стану поля перанеслі са стадыёна «Дынама» ў Барысаў

У Радуні на аўкцыёне прадалі будынак старой ешывы

«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў». Былога палітвязня паўторна затрымалі неўзабаве пасля выхаду з калоніі2

Расійскага «героя СВА» ў Стаўрапалі ўзарваў хлопец, з якім ён пазнаёміўся на рэсурсе для гей-знаёмстваў5

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць