rubaltic.ru

rubaltic.ru

Лук'янаў павінен змяніць на гэтай пасадзе Дзмітрыя Мезенцава, які, як лічыцца, стане дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы замест Грыгорыя Рапоты.

Апошнія чатыры гады Лук'янаў узначальвае расійскую дыпмісію ў Латвіі.

На пасяджэнні камітэта ў сераду яго кандыдатуру прадстаўляў намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.

Каментуючы па просьбе «Інтэрфакса» змену пасла, Рудэнка адзначыў, што адпаведнае рашэнне прымаецца прэзідэнтам.

«У кожнага пасла ёсць свой тэрмін, які вызначае прэзідэнт. Значыць, прэзідэнт вырашыў такім чынам», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0