Грамадства

Маці перакладчыцы Вольгі Калацкай сустрэла свой 90-гадовы юбілей без дачкі: «Вось так праходзіць маё жыццё — у чаканні лепшага»

Сёння маці палітзняволенай перакладчыцы Вольгі Калацкай споўнілася 90 гадоў. Усё жыццё Анега Іванаўна працавала бухгалтарам і эканамістам. Пакуль дачка за кратамі ў чаканні суда, клопаты па доглядзе жанчыны ўзялі на сябе родныя, сябры і вучні Вольгі. Яны ж і віншавалі яе з юбілеем.

«У мяне былі і родныя, і сябры мае і Вольгі. Я вельмі ўдзячна ім усім і ўзрушана па-добраму. Мне прыемна, што сябры дачкі выконваюць яе абавязкі.

Прысмакаў нанеслі — і тарты, і зефір. Я ўжо баюся, што крыху распаўнею ад гэтага (усміхаецца). Схавала падалей, аж на балкон, каб не часта туды наведвацца.

Што да здароўя, хваліцца асабліва няма чым, але і наракаць няма на што. На мой ўзрост яно яшчэ паводзіць сябе больш-менш прыстойна. Галоўнае — я на сваіх нагах па хаце хаджу, гарбату прыгатаваць магу. Стараюся абслугоўваць сябе сама. І мне дапамагаюць — і блізкія, і суседзі. Ёсць хто і кожны дзень праведвае. Заўсёды пытаюцца, што купіць, што прынесці. Сёння былі мае пляменніцы, паўспаміналі ўсё — і былое жыццё, і тое, што цяпер мяне напаткала», — голас Анегі Іванаўны дрыжыць, калі яна пачынае казаць пра дачку.

«Я ведаю, што Волечка ў думках са мною. Мы з ёй вельмі блізкія, толькі і ведаем, што казаць адна адной: я цябе люблю.

Але я спадзяюся, што-небудзь зменіцца і я пабачу хутка сваю дачушку. Я так спадзяюся на гэта, вы не ўяўляеце сабе.

Як яна ў Жодзіне была, да апошняга часу мне пісала. Можа, 15 ці 17 лістоў даслала. І я ёй пісала. А цяпер вось каторы час няма ніякіх ад яе звестак.

Дачка пісала, што ўсё ў яе добра. Што ў яе мала як курорт, каб я менш хвалявалася. Але ж я ведаю, што не дай бог нікому гэткага курорта. Пісала, што калі выйдзе на вуліцу, то нібыта пабыла са мной і паразмаўляла, птушачкам перадала, каб яны мне прывітанне занеслі. Вельмі бадзёрыя лісты мне дасылала, але я не ва ўсё гэта верыла. Але, можа, ёй лягчэй, калі яна так храбрыцца перада мною.

Усе яе лісты я зберагаю. Як вельмі сумна стане, дык я іх перачытваю. Вось так праходзіць маё жыццё — у чаканні лепшага. А калі яно наступіць, тое лепшае, я не ведаю…»

Перакладчыцу Вольгу Калацкую затрымалі 15 студзеня. Яе вінавацяць у злосным хуліганстве. Нібыта на адной з восеньскіх акцый яна дала поўху прапагандысту СТБ Рыгору Азаронку.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейку Смітаў».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых6

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент31

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам45

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых6

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць