Грамадства

«Звальняючы такіх ікон, як Мрочак і Мартаў, сістэма паскарае ад'езд тых, хто яго адкладваў»: чысты адток медыкаў толькі за студзень — 724 чалавекі 

У Беларусі публікуюцца даныя аб чыстым прытоку і адтоку рабочых розных сфераў. Параўнаўшы яго, можна ўбачыць, якія галіны ў заняпадзе, а якія растуць. Мы вывучылі графу «Ахова здароўя» як адну з фундаментальных для дзяржавы. 

Фота Надзеі Бужан

Рэальнасць сумная. Па афіцыйных дадзеных, толькі за студзень 2021 года чысты адток кадраў са сферы аховы здароўя склаў 724 чалавекі.

Калі зазірнуць яшчэ на сайт дзяржаўнай службы занятасці, то станам на 10 сакавіка там 4335 вакансій доктара (+162 з лютага), 1736 вакансій санітараў і 2919 вакансій медыцынскіх сёстраў. 

Адсачыўшы дынаміку за апошнія некалькі год, атрымліваецца, што Беларусь губляе медыкаў на чыстай аснове з 2016 года. 

Да 2016-га таксама былі гады з чыстым адтокам, але яны дзе-нідзе кампенсоўваліся гадамі з чыстым прытокам. А вось з 2016-га як прарвала. 

Пакрысе, пакрысе, і ў 2019-м краіна страціла ўжо больш за 400 спецыялістаў, у 2020-м каля таго, 2021 ужо пабіў усе рэкорды. 

З 2021 годам усё зразумела. Мы ўжо неаднаразова апісвалі маштабы ўцёкаў медыкаў. 

Чытайце таксама. Эміграцыя медыкаў з РНПЦ анкалогіі набывае трывожны маштаб: «Зона камфорту знішчана людзьмі ў чорным»

Чытайце таксама. «Інтэрны вядуць найцяжэйшых пацыентаў»: вопытныя дактары разбягаюцца з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, сачыць за парадкам даслалі спецслужбіста 

Але мы паспрабавалі зразумець, чаму 2019 стаў пераломным, калі медыкі пачалі бегчы рэкорднымі тэмпамі. 

Пасля размоваў са спецыялістамі вымалёўваюцца такія асноўныя прычыны: 

— У 2019 Польшча і Германія спрасцілі працэдуру пацверджання медыцынскіх дыпломаў краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз. 

— Рэкордная колькасць абітурыентаў, якія паступалі ў медыцынскія ВНУ у 2010 годзе, аказаліся «свабоднымі» у 2019-м пасля заканчэння усіх стадый вучобы.

— У 2019 змянілася сістэма налічэння заробкаў, прэмій і уліку працоўнага часу, у выніку чаго многія страцілі ў грошах. 

Пра гэта нам сказалі некалькі медыкаў, з якімі мы пагаварылі. 

Рэпрэсаваныя выкладчыкі БДМУ дадаюць да прычын масавага сыходу той факт, што заробкі медыкаў выглядаюць мізэрнымі, і многія выпускнікі пачынаюць шукаць лепшай долі адразу, як гэта становіцца магчымым. 

Гэта справядлівы аргумент. Варта зірнуць у афіцыйную статыстыку заробкаў — прамысловасць абганяе медыцыну на 20—30%. Пры тым што вельмі часта прамысловасць — такая ж датацыйная сфера, як і медыцына.

Даходзіць да абсурдаў: у ліпені 2020 года дырэктар Беларускага металургічнага завода хваліўся 1400 рублямі сярэдняга заробку на прадпрыемстве. Як потым стала вядома, гэта не заробленыя, а цалкам крэдытныя заробкі. У гэты ж час сярэдні заробак медыкаў па краіне быў 1177 рублёў, нават з улікам кавідных выплат. 

Што з гэтым усім рабіць, рашуча не зразумела. Няма ніякіх прыкмет, што адток медыкаў спыніцца. 

«Нагрузка павялічваецца, статус падае. Многіх рэпрэсавалі, многія плюнуць і з'едуць», — лаканічна кажуць «Нашай Ніве» медыкі і дадаюць, што звальняючы такіх ікон прафесіі, як Мартаў і Мрочак, сістэма падштурхоўвае да ад'езду тых, хто раней адкладаў яго. 

Чытайце таксама:

Доктар Мартаў з Віцебска выступіў з жорсткай крытыкай сілавікоў: Дзе рэакцыя пракуратуры, СК?

Доктар Мартаў адказаў Лукашэнку: «Падача кіслароду не залежыць ад таго, ці апазіцыянер загадчык аддзялення або не»

Звольнены дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Мрочак распавёў, куды ў афіцыйнай статыстыцы схавалі смерці ад кавіду

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць