Бо шаснаццаць зваротаў да Лукашэнкі скончыліся ні чым.

11 чэрвеня 2009 г. група жанчынаў — сваячак асуджаных, а таксама нязгодных з рашэннямі судоў, прыйшлі на сустрэчу з генпракурорам Рыгорам Васілевічам. Яны збіраліся перадаць яму калектыўны зварот з просьбай разгледзець па сутнасці іх скаргі. Генпракурор не выйшаў да жанчынаў і яны звярнуліся да прэсы. Па словах юрыста Тамары Сяргей, нядаўна жанчыны пачалі атрымліваць адказы з Адміністрацыі прэзідэнта, куды яны звярталіся з просьбай паўплываць на хаду іх спраў у судах. «І вось цяпер мы маем 77 копій тых адказаў, якія адрозніваюцца толькі адрасамі людзей, якім яны былі дасланыя. Людзям адказалі абсалютна аднолькава, незалежна ад таго, у каго якая справа была» —распавяла Т. Сяргей. Між іншым, у групе жанчын ёсць і тыя, што бароняць свае правы, як напрыклад, Галіна Юбко з Мінску, якая ад 2004 году шукае праўды пра акалічнасці смерці сваёй сястры, як Вера Макарэвіч з Салігорску, якая не верыць, што яе сын наклаў на сябе рукі.

Атрымаўшы такія адказы, жанчыны вырашылі звярнуцца да аўтарытэтных міжнародных арганізацый. Яны падрыхтавалі зварот да генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, генсакратара Рады Еўропы Тэры Дэвіса, еўракамісара па знешняй палітыцы Беніты Ферэры-Вальднер і дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Янэзу Ленарчыку. У звароце гаворыцца пра тое, што ўсе спробы вырашыць праблемы ўдзельнікаў групы, у тым ліку з дапамогай зваротаў да кіраўніка дзяржавы (а ўсяго іх было 16), скончыліся ні чым. «Вось чаму мы звяртаемся да Вас з просьбай давесці нашы праблемы да беларускіх уладаў і спадзяёмся, што ў Вас гэта атрымаецца лепш, чым у нас. А мы будзем адстойваць свае правы з надзеяй на падтрымку міжнароднай супольнасці» — гаворыцца ў звароце. Яго падпісалі 170 чалавек з усёй Беларусі.

Сямён Печанко

Глядзі яшчэ:
Жанчыны прапанавалі пашукаць замену чыноўнікам на Захадзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0