Сяргею Ціханоўскаму выстаўлена канчатковае абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:
— 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
— 130 (распальванне сацыяльнай варожасці);
— 191 (перашкода працы ЦВК);
— 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Санкцыя найбольш цяжкага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў.
У СК лічаць, што абвінавачаныя «на працягу доўгага перыяду часу актыўна займаліся падрыхтоўкай і арганізацыяй масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў поствыбарчы перыяд». А сам Ціханоўскі ў сваім тэлеграм- і youtube-каналах «Краіна для жыцця» «адкрыта заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, а таксама сваімі выказваннямі распальваў сацыяльную варожасць і варожасць у грамадстве па прыкметах сацыяльнай прыналежнасці».