«Па-першае, з-за супярэчлівасці той інфармацыі, якая ідзе па дадзеным штаме, што шырока распаўсюдзіўся ў краінах Заходняй Еўропы. Па-другое, ніводны з пацыентаў з брытанскім штамам пакуль што не праходзіць стацыянарнага лячэння».

Дзмітрый Піневіч пры гэтым падкрэсліў: усё гэта не азначае таго, што росту захворвання не адбудзецца.

«Але ён (рост) у большай ступені звязаны з вясновым уздымам, які напластоўваецца на сезонныя захворванні, характэрныя для нашай краіны. Разам з тым у цяперашні час такога росту мы не бачым. Мы ў гатоўнасці, мы не саслабляем усе нашы рэжымныя мерапрыемствы, якія тычацца рэспіраторнага этыкету.

Масачны рэжым застанецца ў нас як мінімум да летняга сезона, а можа, і больш.

Ён сваю ролю адыграў і будзе граць у далейшым. Узровень захворвання цяпер ніжэйшы за 40 працэнтаў ад піку вясновай хвалі», — нечакана канстатаваў міністр Піневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0