Парк высокіх тэхналогій падвёў вынікі дзейнасці ў 2020 годзе.

«У 2020 годзе Парк высокіх тэхналогій істотна павялічыў экспарт — тэмп росту склаў 125%. У выніку аб'ём экспарту ПВТ дасягнуў $2 млрд 735 млн», — адзначыў дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі.

Асноўнымі спажыўцамі ІТ-прадуктаў і паслуг рэзідэнтаў ПВТ з'яўляюцца ЗША і краіны ЕС — на іх долю прыпадае каля 90% усяго экспарту. У першую пяцёрку краін-партнёраў уваходзяць ЗША, Кіпр, Вялікабрытанія, Германія і Расія.

Доля Парка ў ВУП Беларусі па выніках года перавысіла 4%, пры тым што ў ПВТ працуе каля 1,5% ад усіх занятых у эканоміцы краіны.

У 2020 годзе ў Парк уступілі 236 новых рэзідэнтаў, у сакавіку 2021-га — яшчэ 65. Сёння ПВТ аб'ядноўвае 1021 кампанію. Колькі кампаній пакінулі Парк за мінулы год, у прэс-рэлізе не паведамляецца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0