Украіна ўзяла курс на нацыяналізацыю стратэгічна значных прадпрыемстваў.

Першая кампанія, якая мае вярнуцца пад дзяржаўны кантроль, — гэта запарожская «Мотор-січ», адзін з найбольшых вытворцаў рухавікоў для самалётаў і верталётаў ва ўсім свеце, а таксама вырабнік прамысловых газатурбінных установак.

Кіраўнік Рады бяспекі і абароны Украіны заявіў, што інвестарам будуць вяртаць укладзеныя грошы, калі прыватызацыя адбылася законна.

«Мотор-січ» ад 2016 года кантралявалася кітайскімі кампаніямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0