У Жлобіне дзявятага сакавіка вынесеныя прысуды Сяргею Бекарэвічу і Андрэю Расулаву. Іх прызналі вінаватымі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу і арт. 364 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай і трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму адпаведна, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разгледзеў суддзя Мікалай Сяргеевіч, дзяржабвінаваўца — пракурор Фядорчанка.

У якасці пацярпелага выступіў намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн, які быў пацярпелым і ў ранейшых працэсах у Жлобіне.

Андрэй Расулаў, як паказала следства, знаходзячыся ў нецвярозым стане, разам з Сяргеем Бекарэвічам і іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзілі на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаялі ў счэпцы. Таксама заклікалі астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыквалі лозунгі. Аказвалі актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідалі ў іх бок камяні і бутэлькі, наносілі ўдары па экіпіроўцы, тым самым здзяйснялі гвалт.

Андрэй Расулаў адмовіўся ад дачы паказанняў у судзе, але заявіў, што сваю віну ў гвалтоўных дзеяннях прызнае цалкам і шкадуе аб здзейсненым у тую ноч. Прыносіць прабачэнні пацярпелым. Таксама ў віне прызнаўся і другі абвінавачваны — Сяргей Бекарэвіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0