Паніка, выкліканая пандэміяй віруса A(H1N1) («свінога грыпу») дайшла да Беларусі. «Вірус ужо ў Менску. У 10-й ГКБ шухер», — так пракаментаваў адзін з чытачоў навіну пра пандэмію, змешчаную на сайце nn.by.

Карэспандэнт «НН» звярнуўся ў 10-ю клінічную бальніцу Мінску з пытаннем, ці паступалі да іх хворыя з адпаведнымі сімптомамі. «У нас пакуль «свінога грыпу» няма. І каментаваць няма чаго», — адказала галоўны эпідэміёлаг ГКБ № 10 Радміла Шумілава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?