У Беларусь прыбылі вайскоўцы 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расіі, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Дэсантнікі будуць удзельнічаць у сумесным батальённым тактычным вучэнні з адным з падраздзяленняў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

«Мы вельмі рады апынуцца на гасціннай беларускай зямлі, як заўсёды нас сустрэлі вельмі ветліва», — адзначыў намеснік камандзіра гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння ПДВ — начальнік паветрана-дэсантнай службы гвардыі палкоўнік Раман Самохін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0