«Як чалавек, маці і жонка, я прашу вас спыніць галадоўку. Вы патрэбныя вашым блізкім, бацькам і дзецям. Але як палітык я раблю ўсё магчымае, каб вызваліць вас і сотні беларусаў, якія без віны пазамыканыя ў суседніх з вамі камерах.

На гэтым тыдні я сустракалася з дэлегацыямі ЕС і ААН, каб яны наклалі фінансавыя і візавыя санкцыі на суддзяў, пракурораў і кіраўніцтва турмаў, якія не выконваюць вашыя патрабаванні.

Яны абавязаныя дапусціць у турмы прадстаўнікоў дыпмісій і паслоў. Яны забараняюць гэтыя візіты — таму што баяцца, што ўсе ўбачаць, у якіх страшных умовах рэжым утрымлівае нашых мужоў, дзяцей, бацькоў і сяброў. Мы можам толькі здагадвацца, у якім пекле вы знаходзіцеся — раз вырашыліся парэзаць вены і абвясціць сухую галадоўку.

Але мы гаворым пра вас на ўвесь свет. Разам з замежнымі партнёрамі мы працягваем дамагацца, каб спецдакладчыка ААН па Беларусі Анаіс Марын пусцілі ў Беларусь. Ужо на наступным тыдні ААН павінна запусціць механізм прыцягнення да адказнасці тых, хто здзяйсняў незаконныя затрыманні і выносіў спушчаныя зверху прысуды.

Але я не ведаю, ці ёсць у вас яшчэ тыдзень. У нас няма права проста чакаць нечых дзеянняў — бо гэта чаканне вядзе да страшных ахвяр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0