14 сакавіка амерыканская прыватная касмічная кампанія Ілана Маска SpaceX даставіла на арбіту Зямлі 21-ю партыю інтэрнэт-спадарожнікаў сістэмы Starlink.

Ракета Falcon 9 кампаніі SpaceX запусціла на арбіту новую партыю са спадарожнікаў для глабальнага інтэрнэту.

Пасля паспяховага старту і выхаду на арбіту было пацверджана разгортванне 60 спадарожнікаў Starlink.

Пазней яе шматразовая ступень паспяхова прызямлілася на платформу Of Course I Still Love You у Атлантычным акіяне.

Ракета Falcon 9, якая выкарыстоўваецца для дастаўкі спадарожнікаў сістэмы Starlink на арбіту, за адзін вылет можа даставіць максімум 60 апаратаў. Большую колькасць спадарожнікаў зможа выводзіць касмічны карабель кампаніі Маска — Starship.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?