Курс беларускага рубля ў адносінах да валютнага кошыка трэці дзень знаходзіцца каля верхняй мяжы адведзенага для яго 5%‑калідора на гэты год.

Сёння кошт валютнага кошыка склаў 1007,83 рубля супраць 1007,51 рубля напярэдадні, пры заяўленым максімуме на гэты год 1 008 рублёў.

У параўнанні з устаноўленай на пачатак году велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валют знізіўся на 4,98%.

Паводле вынікаў таргоў замежнымі валютамі 12 чэрвеня на Беларускай валютна‑фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША знізіўся на 6 рублёў і склаў 2.821 рубель.

курс еўра вырас на 13 рублёў і склаў 3.968 рублёў. Таргі па расійскім рублі не праводзіліся — у Расіі сёння выходны дзень.

З моманту правядзення 2 студзеня аднамомантнай 20%‑ай дэвальвацыі, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 6,45%, да еўра — на 7,16%, да расійскага рубля — на 1,43%.

afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0