Фота Уладзя Грыдзіна
Сёння стала вядома, што Мінскі абласны суд разгледзіць справу палітзняволенага актывіста партыі «Народная Грамада» Сяргея Спарыша. Яго абвінавачваюць у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама, падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, паведамляе spring96.org.
Таксама ў Мінскім абласным судзе будзе разглядацца справа яшчэ чатырох чалавек. Гаворка ідзе пра палітзняволеных мужа і жонку, адміністратара тэлеграм-канала «Армія з народам» Сяргея Ярашэвіча і даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Антаніны Канавалавай, блогераў Сяргея Коршуна і Я. Прывалава.
Дата суда пакуль невядомая.
0
0
0
0
0
0