Паводле арганізатараў, доступу да памяшканняў, у якіх знаходзяцца абсталяванне, прадукцыя, дакументы, працы мастакоў, а таксама асабістыя рэчы, яны не маюць з 1 сакавіка. Афіцыйнага тлумачэння сітуацыі ўладальнік ім не прадставіў.

«Што мы атрымалі за гэтыя паўмесяца ад ЗАТ «ГБД» у асобе дырэктара Кавалёвай Іны Георгіеўны: шантаж, незаконнае ўмяшанне ў нашу працу і парушэнне нашай камерцыйнай таямніцы, незаконнае ўмяшанне ў праграму і сцэнарый фестывалю са спробай іх змяніць, атрыманне асабістых звестак усіх удзельнікаў і супрацоўнікаў шляхам шантажу і маніпуляцый, сілавое незаконнае ўтрыманне асабістых і арандаваных рэчаў, псіхалагічны і фінансавы ціск, прымушэнне да закладу асабістай маёмасці, абразы і вымаганне», — пішуць арганізатары ў сваім звароце.

Паколькі ўсе матэрыялы і дакументы засталіся на тэрыторыі завода «Гарызонт», правядзенне фестывалю на іншай пляцоўцы пакуль немагчымае. Апроч адмены мерапрыемства, арганізатары таксама абвясцілі аб закрыцці самой арт-прасторы МАФ.

«На працягу ўсіх гэтых дзён мы змагаліся за наш праект як маглі і выконвалі ўсе ўмовы, але яны ўвесь час мяняліся. Мы працягваем змагацца за вызваленне рэчаў і шукаем іншую пляцоўку».

Moving Art Festival рыхтаваўся цягам шасці месяцаў і мусіў аб’яднаць у сабе музыкальную, кіна-тэатральную, танцавальную секцыі, а таксама экскурсіі, майстар-класы і лекцыі з варкшопамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0