Міністэрства юстыцыі зарэгістравала ў Беларусі асацыяцыю «Інфармацыйная бяспека». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Асноўнай мэтай гэтай арганізацыі будзе «процідзеянне распаўсюджванню негатыўнага кантэнту ў інфармацыйнай прасторы».
Заснавальнікамі асацыяцыі сталі некалькі грамадскіх аб'яднанняў — Беларускае педагагічнае таварыства, Беларускае таварыства псіхолагаў, міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» і іншыя.