Як піша іспанская El Pais, еўрапейскі сертыфікат аб вакцынацыі дазволіць людзям, прышчэпленым расійскай або кітайскай вакцынай ад COVID-19, заязджаць у дзяржавы, якія ўхвалілі гэтыя прэпараты на нацыянальным узроўні.

Паводле выдання, сертыфікат дазволіць грамадзянам, вакцынаваным любым прэпаратам, які ўхваліла Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA), уязджаць у краіны — сябры ЕС.

Дакумент таксама выдадуць тым людзям, якія прышчапіліся вакцынамі, ухваленымі дзяржавамі ЕС на нацыянальным узроўні, — яны змогуць наведваць гэтыя краіны, піша El Pais. Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра «Спутнік V» і прэпарат ад кітайскай кампаніі Sinopharm. Яго можна выкарыстоўваць у прышчэпачнай кампаніі ў Венгрыі і Славакіі. Тое самае тычыцца вакцыны, якія атрымалі адабрэнне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0