Адбылося тое 11 чэрвеня ўвечары.

На вуліцы паўстанца 1863 г. і героя Парыжскай камуны Валера Урублеўскага жанчына знаходзілася ў кампаніі мужчыны.

Магчыма, абодва былі нецвярозыя. Пад’ехаў тралейбус, яны ў яго селі, а вазок з дзяўчынкай пакінулі на прыпынку. На выгляд дзяўчынцы было шэсць—дзевяць месяцаў.

Міліцыя, што прыбыла на месца здарэння, адвезла дзіцятка ў бальніцу. Дактары канстатавалі, што дзяўчынка здаровая. А вонкавы выгляд каляскі і стан малое паказваў, што бацькі ніякія не бамжы.

Міліцыя мяркуе, што бацькі проста забылі дзіця на прыпынку.

Мама з’явілася на наступны дзень.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0