Грамадства

Ціханоўская выступіла на анлайн-слуханнях Кангрэса ЗША. Вось што яна расказала

У Камітэце па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адбыліся слуханьні ў пытаньні дэмакратычнага руху ў Беларусі і лідэрства жанчын. На онлайн-слуханьнях у якасьці сьведкі выступіла Сьвятлана Ціханоўская, а правёў іх кангрэсмэн Біл Кітынг, кіраўнік падкамітэту па Эўропе, энэргетыцы, навакольным асяродзьдзі і кібэрбясьпецы, паведамляе «Радыё Свабода».

  • Кангрэсмэн Кітынг нагадаў абставіны выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 году. Ён адзначыў, што Аляксандар Лукашэнка відавочна прайграў выбары і ўжыў брутальныя рэпрэсіі, каб утрымацца ва ўладзе. Кітынг падкрэсьліў важную ролю, якую адгрываюць беларускія жанчыны, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская, у змаганьні з дыктатурай.
  • Кітынг нагадаў тыя крокі, якія зрабілі ЗША ў падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі, у прыватнасьці прыняты Кангрэсам «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі». Ён падкрэсьліў, што асноўную працу для дэмакратызацыі Беларусі робяць людзі ў самой краіне, а таксама беларуская дыяспара па ўсім сьвеце.
  • Аўтар «Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі» кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт адзначыў, што Расея глядзіць на Беларусь з тымі ж намерамі, зь якімі глядзела на Крым і Ўкраіну.
  • Сьміт згадаў шматлікія палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць беларускіх жанчын.
  • Сьвятлана Ціханоўская пачала свой выступ з таго, што хоча даць голас тым беларусам, якія дагэтуль працягваюць пратэставаць. Яна падкрэсьліла, што ніводны прадстаўнік рэжыму не панёс адказнасьці за злачынствы, пры тым што загінулі ня менш за 8 удзельнікаў пратэстаў. У прыватнасьці, яна расказала пра забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага.
  • Ціханоўская расказала пра ўдзельніц пратэсту, назваўшы Ніну Багінскую, Вольгу Хіжынкову і Алену Леўчанку, і пра тое, як яны пацярпелі ад рэжыму.
  • Яна таксама расказала пра журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову, зьняволеных за сваю працу.
  • «Людзі пакутуюць і паміраюць проста цяпер. Беларусы патрабуюць вашай дапамогі, як ніколі раней», — завяршыла Ціханоўская свой выступ.
  • Адказваючы на пытаньні кангрэсмэнаў, Ціханоўская падкрэсьліла, што Беларусі трэба новыя свабодныя і справядлівыя выбары. Нягледзячы на беспрэцэндэнтны ўзровень гвалту з боку ўлады, людзі працягваюць змагацца, але ім трэба міжнародная дапамога і міжнародны ціск на рэжым, сказала Ціханоўская.
  • Ціханоўская таксама расказала, што яна штодня камунікуе зь людзьмі ўнутры Беларусі.
  • Адказваючы на пытаньне кангрэсмэна Сьміта, Ціханоўская заклікала да большага ціску і да мацнейшых санкцый супраць рэжыму. Яна прапанавала пашырыць сьпісы для пэрсанальных санкцый, найперш за кошт сілавікоў, а таксама ўвесьці санкцыі супраць кампаній, ад якіх Лукашэнка атрымлівае грошы.
  • Яна заклікала амэрыканскіх кангрэсмэнаў патрабаваць вызваленьня зьняволеных журналістаў, падтрымаць грамадзянскую супольнасьць Беларусі, беларускія дэмакратычныя каналы на Youtube і Telegram, а таксама мэдыі, якія працуюць у Беларусі.
  • Ціханоўская выказалася за тое, каб амбасадарка ЗША Джулі Фішэр прыехала ў Беларусь і паспрабавала наведаць палітвязьняў і палітычныя суды, каб на свае вочы пабачыць нялюдзкія ўмовы ўтрыманьня і адсутнасьць закону. Пры гэтым, аднак, вельмі важна, каб Фішэр не ўручала даверчых лістоў Аляксандру Лукашэнку, каб ніякім чынам не спрыяць уражаньню, што той — легітымны кіраўнік, сказала Ціханоўская.
  • Паводле Ціханоўскай, беларусы гатовыя падтрымаць новыя санкцыі супраць рэжыму, нават калі гэта адаб'ецца на іх уласным дабрабыце, бо яны пакутуюць ад дзеяньняў рэжыму.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук15

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Усе навіны →
Усе навіны

Мяняюцца правілы афармлення банкаўскіх картак3

У Чавускім раёне ласяня згубіла маму і выйшла па дапамогу да людзей. У той жа дзень яно знайшло сабе новага сябра

Віцэ-прэм'ер: Такога вясновага надвор'я не памятаюць нават старажылы1

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка17

Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы1

Дарадца Пуціна лічыць, што СССР «юрыдычна недзе існуе». Але што тады ў Крамлі робіць Пуцін?6

Расію асабліва раздражняе Кая Калас5

«Мамкін пястун». У Мінску адкрылася скандальная расійская дастаўка сушы — назвы страў эпатуюць7

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук15

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць