Але будзе выходзіць у якасці раздзела ў часопісе «Нёман». Прычына зменаў — малы наклад выдання.

Алесь Бадак, які нядаўна ўзначаліў часопіс «Нёман», распавёў, чым найперш зоймецца на новай пасадзе, а таксама падзяліўся навінамі пра лёс часопіса «Всемирная литература».

«Самае новае, што нас чакае ў найбліжэйшы час — гэта з’яўленне двух часопісаў у адным. «Всемирная литература» знікне, як самастойнае выданне, але будзе выходзіць у якасці раздзела ў часопісе «Нёман»
— патлумачыў А. Бадак. Прычынай такіх пераменаў галоўны рэдактар назваў малы наклад «ВЛ». Па яго словах, апошнім часам у выдання ўзніклі праблемы з падпіскай: «Існавала пэўная насцярога ў падпісчыкаў да часопісу. Найперш гэта датычыць індывідуальнай падпіскі». Іншая рэч — «Нёман», які яшчэ ў 80-я гады выходзіў амаль стотысячным накладам і заваяваў папулярнасць чытачоў па-за межамі Беларусі. Цяпер творы замежных аўтараў будуць друкавацца ў «Нёмане» ў выглядзе асобнага раздзелу, які і будзе называцца «Сусветная літаратура». «Гэта будзе і проза, і паэзія, і эсэістыка. І крытыка» — зазначыў сп. Бадак. Галоўнай праблемай, звязанай з друкаваннем перакладаў, ён назваў пытанне аўтарскіх правоў, наяўнасць прафесійных перакладчыкаў. «Будзем працаваць — шукаць таленавітых аўтараў і Беларусі, і за мяжой» — дадаў літаратар на развітанне.

***

Алесь Бадак — паэт. Нарадзіўся 28.02.1966 у в. Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. У 1983 г. пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Служыў у Савецкай арміі (1984-1986). Зноў вучыўся ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?