Так сядзіба выглядала 10 год таму

Так сядзіба выглядала 10 год таму

Сядзіба калісьці належала выхадцам са шляхетнага роду. Міхаіл Цюндзявіцкі — паплечнік Кастуся Каліноўскага. Удзельнічаў у паўстанні, а ў 1863 годзе быў расстраляны ў цэнтры Мінска. Маёнтак пасля яго смерці пабудавалі сваякі.

У доме размяшчалася сталовая, бібліятэка, кабінеты і спальні, захоўвалася калекцыя партрэтаў і антыкварных вырабаў з фарфору і срэбра.

Гаспадары з’ехалі адсюль у 1917 годзе ў Польшчу. Сядзібу забралі пад школу. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ёй размясціўся нямецкі гарнізон.

Апошнія дзесяцігоддзі дом быў закінуты і дайшоў да сумнага стану. Фарба аблупілася, абваліліся калоны на ўваходзе.

У Талачынскім райвыканкаме тлумачаць, што сядзіба трапіла ў спіс пад знос, бо была ў аварыйным стане.

Цяперашні стан

Цяперашні стан

«Заходзіць туды небяспечна. Усе драўляныя перакрыцці паміж паверхамі рухнулі. Правалілася столь, і за ёй частка даху. Мы забілі ўсе вокны, дзверы, каб туды ніхто не хадзіў — усё адно адрывалі дошкі, лазілі, нешта шукалі. Але пакуль зносіць дом ніхто не збіраецца, хоць ён і стаіць у плане на 2023 год», — кажа Алена Валевіч, начальніца аддзела ідэалагічнай працы Талачынскага райвыканкама, на балансе якога і знаходзіцца пабудова.

Калі там апошні раз быў рамонт, невядома. Ахоўнага статусу маёнтак не мае.

«Ніхто не хоча яго купляць, — уздыхае чыноўніца. — Выстаўлялі на продаж яшчэ да майго прыходу ў 2018-м. Спрабавалі знайсці нашчадкаў у Польшчы. Наколькі ведаю, у сваяка не было сродкаў для аднаўлення сядзібы. Я буду самым шчаслівым чалавекам у гэтым свеце, калі гэты будынак нехта купіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?