Гродзенскага музыканта Ігара Банцара (лідар стрыт-панк-гурта Mister X) абвінавачвалі ў хуліганстве: ноччу 5 верасня нібыта танцаваў без ніжняй бялізны перад міліцэйскім аўтамабілем.

Пацярпелы — кіроўца-міліцыянер РАУС Ленінскага раёна Сяргей Багдзевіч. Прэтэнзій ён да Банцара не меў.

Ігар жанаты, у яго трое дзяцей. Летась падчас акцый пратэсту ён тройчы адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах (у агульнай складанасці 18 сутак), а таксама быў аштрафаваны, удакладняе Tut.by.

Паводле версіі абвінавачвання, Банцар, «наўмысна выказваючы непавагу да прадстаўнікоў улады, відавочна грэбуючы агульнамаральнымі нормамі з асаблівым цынізмам», агаліў свае палавыя органы і дэманстраваў іх міліцыянтам, якія знаходзіліся ў службовым аўтамабілі, а таксама неўстаноўленым асобам.

Пацярпелы — кіроўца-міліцыянер, які як раз і знаходзіўся ў той машыне. Ён разам з участковым у тую ноч прыехаў па выкліку да аднаго з бараў.

Кіроўца распавёў, што спачатку ўбачыў Банцара збоку ад машыны. Той быў яшчэ «ў чымсьці ружовым і яркім». Потым супрацоўнік пачаў запаўняць бартавы журнал і, калі падняў вочы, убачыў танцуючага мужчыну. Той ужо нібыта быў без трусоў.

— Гляджу, нейкі мужык танчыць голы перад машынай — успамінаў у судзе пацярпелы.

Жонка: «Ён пойдзе да канца». Музыкант з Гродна Ігар Банцар трымае за кратамі сухую галадоўку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0