Галасаванне суткі да гэтага было запушчана на платформе «Голас». За першыя 24 гадзіны ў ім узяло ўдзел больш за 450 тысяч чалавек.

Дарадца Ціханоўскай у міжнароднай палітыцы Франак Вячорка так пракаментаваў зробленую працу, а таксама перспектывы:

«Была зробленая вялікая праца, каб мы прыйшлі да гэтага моманту. У нас ёсць пазітыўныя сігналы ад нашых сяброў, ад міжнародных арганізацый.

Мы лічым, што перамовы павінны пачацца ў маі. Да гэтага часу павінны адбывацца кансультацыі і экспертныя сустрэчы ў розных фарматах, у тым ліку з удзелам патэнцыйных медыятараў. Важна стварыць кааліцыю краін, якія будуць сачыць за выкананнем дамоўленасцяў.

Ёсць розныя фарматы гэтай кааліцыі, ёсць фарматы, якія называюць Нарманскі, Будапешцкі, мы знойдзем свой беларускі фармат, які забяспечыць максімальную выканальнасць дамоўленасцяў.

Наша мэта — выбары сёлета. Учора дэлегацыі ЕС у АБСЕ пацвердзілі падтрымку гэтай мэты, каб выбары адбыліся не ў 2022 годзе, як гэтага хоча Лукашэнка, а менавіта сёлета.

Трэба разглядаць усе варыянты месцаў для перамоў, фарматаў. Перамовы будуць адбывацца на розных узроўнях, у розных фарматах, з рознымі людзьмі. Я думаю, што пачнуцца сустрэчы, магчыма, у закрытым рэжыме. Першыя кансультацыі цалкам рэальна будуць не на тэму новых выбараў, а хутчэй за ўсё — першасныя пытанні, як вызваленне палітвязняў і спыненне гвалту. Потым можна перайсці да больш важных пытанняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?