БелТА

БелТА

«Моладзі мы мала казалі, што вытрымалі ў гэтай гісторыі, што мы пацярпелі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён распавёў, што на нарадзе ў Мінску якраз абмяркоўвалася тэма процідзеяння гераізацыі нацызму, а таксама пытанне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

«На нашу зямлю прыйшлі, спальвалі ў тысячах вёсках у хлявах і іншым. Гэта быў самы сапраўдны, страшны генацыд. І беларусаў, і палякаў, і яўрэяў, і рускіх, і ўкраінцаў — усіх, хто тут жыў», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Вось мы збіраем матэрыялы і мы цяпер ўсяму свету прад'явім. І тым, хто нас сёння дэмакратыі павучае, мы ім пакажам, дзе быў генацыд і што такое генацыд беларускага народа. Гэта значыць, мы гэтага «дабра» сербанулі, — сказала. — Чатыры гады — прыйшлі, раздушылі краіну, знішчылі — і сышлі праз чатыры гады. Уявіце, у якой сітуацыі жылі нашы людзі. Жах. Хто ў зямлянках, хто як мог».

Адно з пытанняў было і пра гадавіну заключэння Рыжскай дамовы 1921 года, паводле якой беларускія землі былі падзеленыя і іх заходняя частка была аддадзена Польшчы. «А я ж яшчэ тады, да ўсіх гэтых бурных падзей (паслявыбарчых), у розных месцах пра гэта казаў і паказваў мапу 1921 года. Заканчваючы выступы перад актывам, я казаў: я не хачу, каб было вось так. І паказвалі карту на ўсю сцяну. Я чуў нутром. У мяне не было фактаў, як цяпер, але я чуў, што нас пачынаюць ірваць. Я часта казаў, што Беларусь — на разрыў. І Расія не можа нас страціць. Бо апошні аплот тут».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0