Як стала вядома вілейскаму выданню kraj.by, сёння раніцай, 19 сакавіка, у рэанімацыі памёр настаяцель храма прападобнай Марыі Егіпецкай у Вілейцы Аляксандр Шмырко. Іераманах з'яўляўся благачынным Вілейскай акругі. 

Як паведамляе сайт прыходу храма, у якім служыў святар, ён нарадзіўся 19 кастрычніка 1969 года. Скончыў Віцебскае ПТВ-16 кулінарыі (1990), Мінскую духоўную семінарыю (1995), Мінскую духоўную акадэмію (2017), з'яўляўся магістрам багаслоўя.

9 снежня 2015 года пастрыгся ў манахі.

Як вядома kraj.by, айцец Аляксандр родам з Віцебска. У Вілейку прыехаў у 2014 годзе пасля сыходу з жыцця настаяцеля храма прападобнай Марыі Егіпецкай Сімяона Мацюха і працягнуў пачатыя ім справы: дабудаваў Дом духоўнай асветы, а затым рэканструяваў храм. Апошнім пачынаннем святара стала абнаўленне даху і купалоў царквы.

Па словах вернікаў, айцец Аляксандр захварэў на каранавірус. На мінулым тыдні яго стан пагоршыўся. Апошнія дні ён знаходзіўся ў вілейскай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0