Размаўляючы з работнікамі гродзенскага прадпрыемства «Малочны свет», Лукашэнка заявіў, што змена ўлады ў краіне будзе адбывацца толькі шляхам выбараў. Яго сыны ў іх удзельнічаць не будуць, але на Гарадзеншчыне ёсць некалькі годных кандыдатур.

— Транзіт улады адзін — выбары, народ выбраў, усё. Мае дзеці пасля мяне не будуць прэзідэнтамі. Вось, у мяне тут два чалавекі маіх (паказвае на Караева і Караніка), яны могуць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, будуць моцнымі кандыдатамі. Адзін генерал, другі — губернатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0