Амаль 100 рыбакоў, якія былі адрэзаныя ад берага на крызе ў акваторыі Фінскага заліва ў Ленінградскай вобласці РФ, выратаваныя, піша ТАСС.

«Выратавана каля 90 рыбакоў у акваторыі Фінскага заліва. У працэсе аблёту тэрыторыі былі выяўленыя яшчэ 39 рыбакоў. Усе яны дастаўленыя на бераг верталётамі і катарамі на паветранай падушцы», — сказалі ў МНС РФ.

У 09:10 у МНС паступіла паведамленне, што ў Фінскім заліве паблізу населенага пункта Старое Гаркалава ўтварылася расколіна ў 10 м ад берага і на лёдзе знаходзяцца 55 рыбакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0