Фота з сацсетак музея

Фота з сацсетак музея

Прычына звальнення — грамадская пазіцыя і правядзенне ў нядзелі экскурсій для жыхароў Навагрудку, сярод якіх былі людзі, пакараныя судом паводле арт. 23.34. КаАП.

Галіна Кавальчук працавала ў музеі амаль 22 гады. Найноўшая музейная гісторыя Навагрудку звязаная менавіта з ёй. У 2019 годзе Галіна Кавальчук была прызнаная ўладамі раёна найлепшым музейным работнікам. У лютым 2021 года ёй абвясцілі, што не працягнуць кантракта.

З музея звольнілі таксама навуковую супрацоўніцу Тамару Вяршыцкую. Яна стварала ў Навагрудку Музей габрэйскага супраціву і занесеная ў Кнігу гонару Навагрудскага раёна. Вяршыцкая афіцыйна развітаецца з музеем 2 красавіка 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0