15 чэрвеня ў Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне ў межах уступнай кампаніі.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, 15 чэрвеня пройдзе тэставанне па беларускай мове. Па рускай мове — 16 чэрвеня, гісторыі Беларусі — 18 чэрвеня, геаграфіі — 19 чэрвеня, матэматыцы — 21 чэрвеня, грамадазнаўстве — 21 чэрвеня, сусветнай гісторыі — 25 чэрвеня, фізіцы — 26 чэрвеня, біялогіі — 28 чэрвеня, замежных мовах (англійская, нямецкая, іспанская, французская) — 30 чэрвеня,хіміі — 1 ліпеня.

Каб быць дапушчаным да ЦТ, зарэгістраваны абітурыент павінен паказаць пашпарт або даведку, якая яго замяняе.

Пачатак цэнтралізаванага тэставання па ўсіх прадметах — 11.00. Тэставанне будзе праводзіцца на базе 74 навучальных устаноў, у тым ліку 32 — у Мінску.

Для абітурыентаў, якія не ўдзельнічалі ЦТ па ўважлівых прычынах, устаноўлены рэзервовы дзень — 6 ліпеня.

Перарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень можна будзе з 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога, Беларуска-Расійскім універсітэце і Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Нагадаем, сёлета ўпершыню сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца ўсім абітурыентам са станоўчым балам, што заклікана павялічыць іх шансы на паступленне ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

Для ўдзелу ў ЦТ у гэтым годзе зарэгістраваліся больш як 175 тыс. чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?