Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў пракаментаваў «Свабодзе» падпісанне сябрамі АДКБ дакументаў ў Маскве.

Ён заявіў:

«У сувязі з падпісаннем шэрагу дакументаў на сустрэчы дзяржаў-сяброў АДКБ у Маскве мы вымушаныя яшчэ раз акцэнтаваць увагу на тое, што адным з ключавых прынцыпаў АДКБ з’яўляецца прынцып кансэнсусу. Менавіта гэты прынцып гарантуе на практыцы бездакорны ўлік меркаванняў усіх без выключэння сяброў арганізацыі.

Статут АДКБ таксама ўтрымлівае на гэты конт абсалютна недвухсэнсоўныя палажэнні, якія прама гавораць аб тым, што ўсе рашэнні арганізацыі, акрамя працэдурных, прымаюцца кансэнсусам. Таму мы з павагай успрымаем падпісаныя сябрамі АДКБ падчас маскоўскага саміту дакументы.

Адначасова беларускі бок мяркуе, што яны па сваёй юрыдычнай прыродзе з’яўляюцца дакументамі групы дзяржаў і не маюць статусу і сілы рашэння АДКБ. Падпісаныя дакументы набудуць легітымны статус рашэнняў АДКБ толькі пасля выказвання згоды з імі Рэспублікі Беларусь.

Адмысловая нота беларускага боку па гэтым пытанні была накіравана дзяржавам –сябрам АДКБ і таксама ў сакратарыят арганізацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?