«На жаль, пашырэнне інфекцыі ўзмацняецца ў большасці краін Еўрапейскага рэгіёна, што прыводзіць да росту штодзённай колькасці выпадкаў [заражэння] і смерцяў. І мы думаем, што трэнд на наступныя чатыры тыдні — рост гэтых паказчыкаў. Але гэта магчыма змяніць, калі вакцынацыя будзе праходзіць хутчэй, калі людзі будуць больш выкарыстоўваць ахоўныя маскі», — адзначыў ён.

Трэцяя хваля пандэміі каранавіруса новага тыпу ўжо прыйшла ў Еўропу і развіваецца рознымі тэмпамі ў краінах ЕС, прызналі ў Еўракамісіі. Па словах Клюге, каб справіцца з вясновай хваляй, неабходна паскорыць вакцынацыю.

«У нас ёсць выдатныя звесткі з Ізраіля. Вядома, яны папярэднія, але мы бачым, што, калі 60% насельніцтва прышчэпленыя, усе індыкатары пачалі паляпшацца: менш выпадкаў інфікавання, шпіталізацыі і менш смерцяў. Гэта вельмі добрыя навіны, і мы бачым такія ж папярэднія звесткі з Брытаніі. Пасыл тут: вакцыны працуюць, і вакцыны ратуюць жыцці», — пракаментаваў ён.

Пры гэтым дырэктар бюро не бярэцца прадказаць тэрміны заканчэння пандэміі. «Я і аптыміст, і рэаліст, я не бачу песімістычнага сцэнара, — сказаў Клюге. — Але трэба адзначыць, што і 100-працэнтнага аптымістычнага сцэнара таксама няма. Таму што аптымістычны сцэнар — гэта заканчэнне эпідэміі, а ці знаходзіцца канец блізка ці ўсё яшчэ далёка, мы не ведаем».

Паводле Еўрапейскага бюро СААЗ, кожны тыдзень больш за 20 тысяч чалавек у рэгіёне паміраюць з-за каранавіруса, і гэты лік цяпер вышэйшы, чым у гэты час у мінулым годзе. Найбольш сур'ёзная сітуацыя склалася ў частках рэгіёна, якія паспяхова справіліся з COVID-19 у першым паўгоддзі 2020 года. У Цэнтральнай Еўропе, на Балканах і ў краінах Балтыі захворванне, лік шпіталізацыі і смяротнасць цяпер адны з самых высокіх у свеце. Пры гэтым 48 з 53 краін або тэрыторый паведамілі аб выяўленні брытанскага штаму, які паступова пачынае дамінаваць у Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0