Сёння ў Швецыі (гарады на заходнім узбярэжжы Мальмё, Гётэборг, Хальмстад, Хёльсінгбор) стартуе моладзевы чэмпіянат Еўропы па футболе.

Удзел бярэ і зборная Беларусі (галоўны трэнер Юры Курненін)

Удзел у маладзёвым чэмпіянаце, у адрозненне ад дарослага, бярэ ўдвая менш каманд – восем.

Яны разбітыя на дзве групы: «А» (Швецыя, Беларусь, Італія, Сербія) і «B» (Іспанія, Германія, Англія, Фінляндыя).

У кожнай з груп пройдзе аднакругавы турнір, па выніках якога вызначыцца дзве найлепшыя зборныя, што выйдуць у паўфінал.

Чэмпіянат сёння пачнецца матчамі групы «В» Англія – Фінляндыя, Іспанія – Германія. Другі матч БТ пакажа ў жывым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 21:40.

Зборная Беларусі стартуе на турніры ў аўторак (16 чэрвеня) матчам са зборнай Швецыі. Гэты матч пакажа ў жывым эфіры тэлеканал БТ (пачатак у 19:10),

у пятніцу, 19 чэрвеня, матч са зборнай Сербіі (жывы эфір на БТ – 19:10), 23 чэрвеня – з Італіяй.

Склад беларускай зборнай:

галкіперы: Павел Часноўскі («Віцебск»), Арцём Гамелько («Лакаматыў», Масква), Антон Кавалеўскі («Нафтан» Наваполацк),

абаронцы: Мікалай Асіповіч (МТЗ-РІПА), Аляксандр Мартыновіч, Алег Вераціла (абодва – «Дынама» Мінск), Ігар Шытаў, Максім Бардачоў (абодва – БАТЭ), Дзмітры Верхаўцоў («Нафтан»), Аляксей Янушкевіч («Шахцёр» Салігорск);

паўабаронцы: Сяргей Крывец, Аляксандр Валадзько (абодва БАТЭ), Антон Пуціла, Сяргей Кісляк, Сяргей Гігевіч, Андрэй Чухлей (усе – «Дынама» Мінск), Сяргей Балановіч («Шахцёр»), Аляксандр Сачыўка (ФК «Мінск»), Міхаіл Афанасьеў («Амкар», Перм, Расія), Міхаіл Сівакоў («Кальяры», Італія);

форварды: Уладзімір Юрчанка, Леанід Ковель (абодва – «Сатурн» Раменскае, Расія), Дзмітры Камароўскі («Нафтан»).

Найбольшае прадстаўніцтва ў зборнай маюць мінскія «дынамаўцы» – шэсць гульцоў, дарэчы, гэта найбольшае клубнае прадстаўніцтва з усіх зборных,

у БАТЭ – чатыры гульцы, «Нафтана» – тры, «Шахцёра» – два, па адным з «Віцебска» і «Мінска». Два гульцы прадсталяюць раменскі «Сатурн», па адным з маскоўскага «Лакаматыва», пермскага «Амкара» і сардзінскага «Кальяры»).

Беларуская зборная дэбютавала на чэмпіянаце Еўропы пяць гадоў таму, у 2004 г. у Нямеччыне.

Тады зборная выйграла першы матч у будучых чэмпіёнаў зборнай Італіі, а потым згуляла ўнічыю з харватамі і прайграла сербам. А беларускія заўзятары папоўнілі свой лексікон словам Тудар (прозвішча румынскага арбітра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0