Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра.

Міхаіл Снягір быў зняты з пасады пракурора Мінска і вобласці, абвінавачаны ў хабарніцтве, злоўжыванні службовым становішчам і захоўванні боепрыпасаў ды арыштаваны неўзабаве пасля антыкарупцыйнай нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, што прайшла ў лістападзе 2008 г.

Пад арыштам апынулася і пяціпакаёўка ў элітным доме, якую экс-пракурор набыў за некалькі соцень тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?