Было высветлена, што маці дзіцяці, 22-гадовая жыхарка Гомеля, аддала свайго сына 18-гадовай знаёмай, бо ў той вечар мела «куды больш важныя справы», чым клопат пра малога. Гора-нянька прыехала з сябрамі ў адну з вёсак Рэчыцкага раёна, каб весела правесці час, і «падкінула» малога незнаёмай мясцовай жыхарцы. Проста пакінула і без слоў уцякла. Мясцовая жыхарка патэлефанавала ў міліцыю.

Дзіця адвезлі ў бальніцу, абследавалі, з малым усё добра і яго жыццю нічога не пагражае.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0