Новы час

Новы час

Дзяніса затрымалі ўвечары 12 сакавіка. Ператрус у яго кватэры ішоў больш за тры гадзіны, яго ладзілі пяцёра супрацоўнікаў КДБ. Пасля гэтага прайшоў ператрус у бацькоў, у бабулі.

Сілавікі забралі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, камп'ютары), сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі ды інш.

Справа ў тым, што Івашын знайшоў у адкрытым доступе спіс амапаўцаў, якія стаяць у чарзе на льготныя кватэры. Журналіст праверыў іх прозвішчы праз пошукавікі і высветліў, што некаторыя з іх раней служылі ва ўкраінскім «Беркуце» і разганялі Майдан. На падставе гэтага Івашын напісаў публікацыю на сайце «Новага часу», у выніку — крымінальная справа і пагроза трох гадоў зняволення.

Яму выстаўлена абвінавачанне па арт.365 Крымінальнага кодэкса (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў).

Чытайце таксама: Хто такі Дзяніс Івашын, якога арыштавалі за «ўмяшанне ў дзейнасць МУС»?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0