Беларусы афіцыйны матч учора прапускалі. Яны правялі ў Жодзіне таварыскую гульню з Гандурасам — 1:1.
А вось зборная Эстоніі была разгромлена Чэхіяй з лікам 2:6, прычым матч прайшоў у Польшчы.
27 сакавіка, у суботу, эстонцы будуць гуляць у Мінску.
Раней паведамлялася, што ў аднаго з гульцоў зборнай Эстоніі — каранавірус, таму 14 іншых футбалістаў вымушаныя прапусціць матчы, і на паядынкі выходзяць рэзервісты.
Зборная Бельгіі. Фота з сайта Прэсбола
Бельгія ўчора перамагла Уэльс — 3:1. Мячы забілі Дэ Бруйнэ, Тарган Азар і Рамэлу Лукаку
З Бельгіяй — а гэты нумар адзін сусветнага рэйтынгу — беларусы гуляюць 30 сакавіка ў гасцях.