У аддзяленнях паштовай сувязі з'явілася магчымасць атрымліваць пасылкі з дапамогай SMS-кода, без пашпарта і запаўнення паведамленняў. Працэдура актуальная ў выпадку, калі вы часты госць на пошце. 

Для гэтага неабходна зарэгістравацца ў асабістым кабінеце і ўвесці даныя дакумента, які пацвярджае асобу, пасля раздрукаваць і запоўніць заяву (можна запоўніць яе і наўпрост у аддзяленні). Далей вы звяртаецеся ў любое аддзяленне паштовай сувязі для ідэнтыфікацыі асобы (з сабой неабходна мець дакумент, звесткі якога вы ўнеслі пры рэгістрацыі).

Пасля гэтага для атрымання паштовага адпраўлення вам дастаткова будзе назваць сваё прозвішча, адрас альбо нумар адпраўлення, а таксама нумар тэлефона, пазначаны пры рэгістрацыі. На дадзены нумар паступіць SMS-код, які неабходна паведаміць аператару, каб атрымаць пасылку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0