Паводле звестак Дзяржрэгістру нерухомай маёмасці, Аляксандру Зінгману і яго сваякам належыць, па сутнасці, невялікі квартал у Раўбічах. Ён складаецца з 11 участкаў з шасцю дамамі, якія знаходзяцца па суседстве.

Але ўсё гэта з'явілася не адразу, а паступова куплялася ад 2016 да 2021 года. Варта адзначыць, што дзяржава нічога тут не перадавала Зінгману бясплатна.

Асабіста ў Аляксандра Зінгмана ва ўласнасці тут сем участкаў агульнай плошчай крыху больш за гектар. Частка — для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, яшчэ частка — для абслугоўвання трох дамоў агульнай плошчай каля 1400 квадратных метраў.

Сваякам Зінгмана тут належаць тры ўчасткі агульнай плошчай каля 0,5 гектара, а таксама тры дамы агульнай плошчай каля 1250 квадратных метраў.

Вось як гэта ўсё выглядала з вышыні ў 2020 годзе:

Скрыншот відэа з ютуб-канала «Бугрыэлт Мінск»

Скрыншот відэа з ютуб-канала «Бугрыэлт Мінск»

Скрыншот відэа з ютуб-канала «Бугрыэлт Мінск»

Скрыншот відэа з ютуб-канала «Бугрыэлт Мінск»

Чырвоным адзначаныя прыкладныя межы зямлі Зінгмана і яго сваякоў. Але звестак аб тым, каму належаць праезды паміж ўчасткамі, у Дзяржрэгістратары няма. На карце «Яндэкс» гэтыя праезды наогул пазначаныя як вуліца ў Раўбічах. Але на двух уездах сюды стаяць вароты. Падчас прыезду журналістаў яны былі зачыненыя.

Дамы Зінгмана і яго сваякоў знаходзяцца за высокімі платамі з вонкавым відэаназіраннем.

На ўчастках размешчаны не толькі дамы, але і некалькі сажалак. Ёсць таксама гаспадарчы блок. На некаторых участках ідзе будоўля. На даху аднаго з дамоў — незвычайная скульптура.

Чытайце таксама: Набліжаны да Шэймана, спаборнічаў з Чыжом у Афрыцы, майстар схематозаў — факты пра арыштаванага ў Конга Аляксандра Зінгмана 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0