Сукупны замежны доўг Беларусі за першы квартал 2009 году вырас на 1170,7 млн даляраў (7,7%) і на 1 красавіка склаў $16322,4 млн, паведамляе Белстат.

Характэрна, што Белстат перагледзеў у большы бок рост замежнае запазычанасці за мінулы год: у 2008 годзе яна вырасла не на $2324,4 млн (18,6%), як паведамлялася раней, а на $2658,2 млн (21,3%). Такім чынам, на 1 студзеня ягоны памер складаў $15151,7 млн, а не $14817.9 млн, як раней паведамляла статыстыка.

У тым ліку замежны дзяржаўны доўг дасягнуў памеру $4100,4 млн.

З улікам ужо закантрактаваных новых пазыкаў сукупны замежны доўг на канец 2009 году, імаверна, перавысіць 20 млрд даляраў, або 28% ад ВУП. Для гаспадаркі тыпу беларускай бяспечная мяжа сукупнае замежнае запазычанасці знаходзіцца ў раёне каля 50% ад ВУП, дзяржаўнае — каля 25% ад ВУП. Нягледзячы на актыўнае запазычванне, беларуская эканоміка яшчэ не трапіла ў трывожную зону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?