Улада

Лукашэнка даручыў Мінздароўю і Акадэміі навук зрабіць найлепшую вакцыну ад кавіду

Лукашэнка сёння прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча.

БелТА

Абмяркоўвалася пытанне вакцыны ад каранавіруса, паведамляе БелТА.

«Айчынная вакцына — справа гонару Гусакова [кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук] і Піневіча, Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук, у самыя кароткія тэрміны зрабіць самую лепшую вакцыну. Чаму самую лепшую — бо вопыт ужо ёсць. І ў расіянаў, і ў еўрапейцаў, і ў кітайцаў, у індусаў. Шмат хто ўжо вырабляе гэтыя вакцыны. Мы ўжо сёе-тое ведаем, мы не на голым месцы гэта робім», — заявіў сёння Лукашэнка.

Лукашэнка дадаў, што Беларусь павінна атрымаць сваю вакцыну ў наступным годзе, а да гэтага часу правакцынаваць практычна ўсё сваё насельніцтва — 60% на першым этапе. «Трэба — дадамо больш. Але пакупной вакцынай і той, якую вырабім па расійскіх тэхналогіях», — сказаў ён.

«Людзі хочуць атрымаць вакцыну. Яны яе атрымаюць. Хтосьці хоча хутчэй, вакцыну іншых краін, добра, закупім. Хай на платнай аснове. Не трэба гэта ўтойваць. Трэба адкрыць магчымасць і на платнай аснове камусьці правакцынавацца. Гэта справа кожнага чалавека», — цытуе словы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул першага».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве9

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту4

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін12

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве9

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць