14 чэрвеня ў Мінску адзначылі Дзень малака, якое прыпала акурат на самы разгар «малочнай вайны». Малочны кірмаш праводзіўся на пляцоўцы каля Палаца Спорту. Ля намётаў з сырамі, ёгуртамі ды кефірам ды іншымі малочнымі прысмакамі з’явіліся вялізныя чэргі — відаць, таму, што цэны на малочным кірмашы былі крыху ніжэйшымі за звычайныя. Бабулькі зь вялікай ахвотай карысталіся магчымасцю прадэгуставаць ёгурты, якія разьлівалі ў шкляначкі, нібы кактэйлі ў бары. Што да расійскага «малочнага эмбарга», дык мінчукі хоць і не вельмі задаволеныя адмовай Расіі набываць беларускае малако, аднак і не дужа пераймаюцца: «У нас болей будзе!»

Падрабязнасці на відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?