Найперш у раёны Акадэміі навук, плошчы Якуба Коласа, плошчы Перамогі. Таксама калоны сілавікоў высадзіліся ля метро «Пушкінская», каля стадыёна «Дынама», Палаца Незалежнасці, Адміністрацыі прэзідэнта.
Некаторыя двары мікрараёнаў прачэсваюць патрулі сілавікоў у аліўкавай форме.
Паведамленнямі пра перасоўванні сілавікоў запоўненыя лакальныя чаты Мінска.
У раёне «Пушкінскай» — першыя затрыманні.