Сілавікі не далі сабрацца людзям у Мінску на акцыю пратэсту. Людзей на вуліцах і ў дварах затрымлівалі прэвентыўна.

У Мінску ў раёне месца збору дэманстрантаў сістэмна затрымлівалі таксама рэпарцёраў недзяржаўных выданняў. Сярод затрыманых — рэдактары і фотарэпарцёры «Нашай Нівы» i Tut.by.

Масавыя затрыманні адбыліся сёння таксама ў Навагрудку, а ператрусы — у Салігорску, дзе яны закранулі стачкамаўцаў «Беларуськалія», а таксама ў мастака Алеся Пушкіна ў Бабры Крупскага раёна.

З іншых падзей дня: сын Уладзіміра Макея, былы дыпламат, раскрытыкаваў учарашнюю заяву МЗС на адрас ЗША: «Мне сумна, што мае былыя калегі, да многіх з якіх я адчуваю шчырыя сяброўскія пачуцці, вымушаныя мірыцца з сітуацыяй, пры якой немагчыма свабодная стваральная творчасць. Вельмі хацелася б, каб у гэты задушлівы час прафесіяналы захавалі свае веды, навыкі, вопыт і маральныя арыенціры. Яны нам усім яшчэ спатрэбяцца», — напісаў ен у LinkedIn.

Вось храналогія падзей дня.

19:30

Адпушчаныя з РУУС рэдактары Tut.by Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік.

19:20

Наша журналістка Кацярына Карпіцкая на волі. Фатограф Надзея Бужан таксама. Пасля 21:20 адпусцілі і Ягора Марціновіча. Але з двума пратаколамі: непадпарадкаванне і ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве. 

17:10

Паводле міліцыі, сёння былі затрыманыя больш за 100 чалавек.

16:15

На вуліцы Багдановіча сігналяць машыны.

15:45

15:40

У сённяшнім праўладным аўтапрабегу ў раёне плошчы Бангалор бралі ўдзел машыны са сцягамі «ДНР».

15:33

У МУС заявілі, што «ва ўсіх рэгіёнах краіны не зафіксавана ніводнага несанкцыянаванага масавага мерапрыемства».

«Малалікія групы з незарэгістраванай сімволікай заўважаныя ў Мінску, некаторыя пратэстоўцы дастаўленыя ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў для разбору», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

15:31

У раёне плошчы Бангалор затрыманая журналістка «НН» Кацярына Карпіцкая.

15:21

У раёне плошчы Бангалор затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і фатографку Надзею Бужан. Іх машыну спынілі даішнікі. Ягора спачатку павялі на размову, а пасля амапавец суправадзіў яго ў аўтазак. Апошняе, што напісала Надзея: «Прынялі».

15:10

Да плошчы Бангалор прыехалі аўто з чырвона-зялёнымі сцягамі.

14:52

Вялікая колькасць людзей прагульваецца і па вуліцы Багдановіча з боку Бангалор. Тут таксама прысутнічае і дзяржаўная прэса.

14:51

14:45

Паўсюдна ў ваколіцах Бангалора прагульваюцца сотні чалавек. Усе без сімволікі. Калі хтосьці з кіроўцаў пачынае сігналіць, людзі паказваюць знак салідарнасці. Народу шмат, але паколькі спецтэхнікі нямерана, то ўсе стараюцца не прыцягваць да сябе ўвагу.

14:35

Затрыманая рэдактар партала Tut.by Ганна Калтыгіна.

Затрыманая таксама рэдактар Tut.by Галіна Уласік. Яна знаходзілася ў раёне плошчы Бангалор у адной з устаноў грамадскага харчавання.

14:32

14:25

Мінчукі абураюцца, што сілавікі схапілі хлопца, які проста стаяў на прыпынку.

14:20

На плошчы Бангалор таксама пачаліся першыя затрыманні. Усе чатыры падыходы туды перакрытыя.

Ля Бангалора амапаўцы выбарачна падыходзяць да людзей, пытаюцца, чаму яны тут ходзяць, правяраюць сумкі і просяць паказаць тэлефоны.

14:10

Шмат сілавікоў і на «Пушкінскай». Некалькі чалавек затрыманыя. 

Паведамляецца пра затрыманні ў раёне станцыі метро «Акадэмія навук».

Уздоўж праспекта Незалежнасці ад цырка ў бок Палаца Рэспублікі дзяжураць сілавікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0