Фота са старонкі Вольгі Залатар у фэйсбуку
Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася яе непаўналетняя дачка. Пасля гэтага, па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіКа. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой. Яна знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.
У той жа дзень увечары былі затрымалі мужа Вольгі Сяргея. Яго асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту, ён вызваліўся 28 сакавіка.
Сям’я Вольгі пакуль не каментуе сытуацыі. У пятніцу 26 сакавіка Вользе афіцыйна выставілі абвінавачанне.
«Вользе выставілі абвінавачанне паводле артыкула 361, часткі 1, — сказаў адвакат Вольгі Залатар Андрэй Мачалаў. — Пакуль каментароў больш не будзе, Вольга прыняла такое рашэнне».