Пул першага
«Ёсць саюзная дамова, дзе прапісана пэўная паслядоўнасць крокаў па паглыбленні інтэграцыі. Ёсць набор дарожных карт — якія ўзгадняюць нашы кабінеты міністраў, — далейшыя крокі па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, гэта ў інтарэсах абедзвюх краін.
У гэтым жа інтэрв'ю прэс-сакратар прэзідэнта Расіі пералічыў сяброў Расіі. Ён адзначыў, што «жывых» адносін у краіны засталося значна больш — гэта ўся постсавецкая прастора, «за выключэннем Грузіі, Украіны і краін Балтыі». Акрамя таго, Пяскоў асабліва выдзеліў саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі.