Гледачы расійскага «ШДК» любілі Антона Іокава

У чым жа прычына? «Ініцыятыва не мая, так вырашыла кіраўніцтва «Што? Дзе? Калі?» у аднабаковым парадку». Пра прычыны лепш спытаць у трансляцыях, пытанне не да мяне», — напісаў у інстаграме Іокаў.

Вядома, што на цяперашні момант Іокаў выконвае ролю трэнера каманды Белазёрава, ён спадзяецца вярнуцца ў гульню, але ўжо ў складзе іншага калектыву. Вядучы «Што? Дзе? Калі?» Барыс Крук у эфіры патлумачыў змены ў камандзе слабым выступленнем у мінулым сезоне, але ніхто не паверыў у гэтую версію.

Некаторымі гледачамі выказваецца здагадка, што бан Іокава звязаны з ягонай грамадзянскай пазіцыяй. Летам-восенню 2020 года ён актыўна падтрымліваў акцыі пратэсту, якія адбываліся ў Беларусі, пра што шмат пісаў у сацыяльных сетках.

Каманда Іллі Барады, у якой гуляў Антон Іокаў, не будзе браць удзелу ў новай серыі гульняў беларускага «Што? Дзе? Калі?». Праз прынцыповую пазіцыю многіх знаўцаў, якія не хацелі здымацца ў гульнях на тэлеканале АНТ, цалкам былі адмененыя восеньская і зімняя серыі ў Беларусі. У вясенняй будуць выступаць ужо зусім новыя каманды, дасведчаных гульцоў там будзе вельмі мала.

Антону Іокаву 26 гадоў, ён мінчук. Выпускнік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Працуе аналітыкам. У беларускім «Што? Дзе? Калі?» уладальнік малой Крыштальнай савы як найлепшы гулец вясенняй серыі 2015 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?