Фота Pixabay

Фота Pixabay

Кампанія Google заявіла, што дадатак будзе складаць маршруты, якія дазволяць кіроўцам пакінуць як мага меншы вугляродны след. Для гэтага пошукавая сістэма будзе аналізаваць звесткі пра стан дарожнага руху, выкіды аўтамабіляў і нахіл дарог, паведамляе BBC.

Найбольш экалагічны варыянт руху будзе паказвацца па змоўчанні, аднак гэту функцыю можна будзе адключыць. Калі альтэрнатыўныя маршруты будуць хутчэйшымі, то Google Maps пакажа і іх і прапануе параўнаць вугляродны выкід па ўсіх маршрутах.

Функцыя з’явіцца ў дадатку ў канцы 2021 года ў ЗША, а пасля будзе распаўсюджвацца і на іншыя краіны.

Больш за тое, у чэрвені Google пачне папярэджваць кіроўцаў, калі яны будуць праязджаць праз зоны з нізкім узроўнем выкіду. У такіх зонах абмежаваныя транспартныя сродкі, якія моцна забруджваюць навакольнае асяроддзе, напрыклад, дызельныя аўтамабілі. Такіх зон становіцца ўсё больш у еўрапейскіх краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0