Грамадства

Колькасць вядомых фігурантаў палітычных спраў у Беларусі перавысіла тысячу

Палітычных рэпрэсій такога маштабу ў Еўропе не было ад часоў дыктатуры «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі 1970-х.

Мінск, 8 верасня 2020 года. Фота Яўген Ерчак, EPA.

На сёння праваабаронцам вядомыя 1002 фігуранты крымінальных спраў палітычнага характару, пад следствам або ўжо асуджаныя. Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца ўсе імёны. 325 з іх праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнямі.

Ад жніўня 2020 года заведзена 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляў 4 сакавіка былы старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Пад «экстрэмісцкай накіраванасцю» цяпер разумеюцца ўсе справы палітычнага характару. За апошні месяц заводзіліся новыя справы, арыштоўвалі новых людзей.

Сярод самых вядомых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай. Яе спрабавалі сілай вывезці за мяжу, але яна на пагранічным шлагбауме парвала пашпарт. Разам з Ціханоўскай яна намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру.

За кратамі ўжо амаль год застаецца і муж Святланы Ціханоўскай, Сяргей.

Ужо амаль год у зняволенні застаюцца таксама такія апаненты Аляксандра Лукашэнкі, як Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.

За кратамі і грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Святлана Хершэ, віна якой у тым, што яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў мірных жанчын-дэманстрантак.

Вялізнае абурэнне ў суседняй Польшчы выклікалі апошнія арышты дзеячаў польскай нацыянальнай меншасці.

За кратамі застаюцца 12 журналістаў, некаторыя з іх — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных журналісцкіх прэмій. Спынілі выхад практычна ўсе незалежныя газеты, незалежных ТБ і радыё ў краіне няма ад 1996 года.

Усяго па стане 28 сакавіка вядома пра больш за 34 тысячы палітычна матываваных затрыманняў. Найбольш затрыманняў было 9—12 жніўня, у кастрычніку і лістападзе, затрыманні працягваюцца дагэтуль. У лютым затрымалі не менш за 511 чалавек. Па 245 чалавек было затрымана 25 і 27 сакавіка.

Цяжкія ўдары нанесеныя па акадэмічнай свабодзе. Па падліках супольнасці «Сумленныя людзі», з універсітэтаў за палітыку адлічаныя 243 студэнты, звольнены 31 выкладчык.

Усяго па дапамогу звярнуліся больш за 2965 звольненых па палітычных матывах.

Паводле падлікаў «Нашай Нівы», не менш за 335 прадпрыемстваў і бізнэсаў трапілі пад эканамічныя рэпрэсіі за падтрымку пратэстаў.

Гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў. Нічога падобнага не было ад часоў фашысцкай дыктатуры «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі 1970-х. Нават у перыяд «ваеннага становішча» ў Польшчы 1980-х у прапорцыі на душу насельніцтва рэпрэсавана была меншая колькасць людзей.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 510 000. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 140 тысяч.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць